Літургічны пераклад Святога Пісання
Файлы
Дата публикации
2014
Назавание
Номер ISSN
Том
Издатель
Минская духовная академия
Аннотация
У 1980-я гг. у перакладазнаўстве адбыліся настолькі значныя змены, што некаторыя даследнікі нават называюць гэтую сітуацыю зменай парадыгм. Хаця не ўсё пагаджаюцца з такой высновай, аднак сітуацыя, у параўнанні з папярэднім перыядам, змянілася істотна. Да 1980-х гг. тэарэтыкі перакладу працавалі пераважна ў межах лінгвістычных тыпалогій, якія грунтаваліся на т.зв. кодавай тэорыі камунікацыі. У цэнтры ўвагі лінгвістчыных падыходаў да перакладу былі лінгвістычныя аспекты тэксту, а пераклад у цэлым разглядаўся як аперацыя па пераключэнні коду. Галоўным паняццем, якім аперавалі ў межах лінгвістычнай парадыгмы, было паняцце “эквівалентнасці”. У галіне бібілйнага перакладу ў гэты перыяд дамінавала тэорыя дынамічнага (пазней - функцыянальнага) эквіваленту Ю. Найды. У пазьнейшых кнігах і артыкулах Найды назіраецца рух да соцыялінгвістыкі, да пытанняў функцыянавання перакладу ўнутры соцыюму, аднак, нягледзячы на гэта, ён так і не здолеў выйсці за межы лінгвістычнага падыходу.
Описание
Ключевые слова
Библейский перевод, Библеистика, Литургика, Литургическое богословие
Библиографическое описание
Труды Минской духовной академии. - 2014. - № 11. - С. 86-99.